ХВАЛЯВО́ДНА-РУ́ПАРНАЯ АНТЭ́НА,

накіраваная антэна ў выглядзе спалучэння радыёхвалявода з рупарам. Разнавіднасць — хваляводная антэна — адкрыты канец радыёхвалявода (без рупара). Выкарыстоўваюцца ў міліметровым, сантыметровым (радзей дэцыметровым) дыяпазонах радыёхваль як абпрамяняльнікі лінзавых і люстраных антэн (гл. Рупарна-люстраная антэна), а таксама як самаст. антэны.

т. 16, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)